Як удакладніў лідар Францыі, нацыянальная гвардыя будзе сфарміравана з дзеючага рэзерву паліцыі і жандармерыі. Асноўнай задачай новай структуры будзе забеспячэнне абароны насельніцтва краіны ад нападаў тэрарыстаў.
Кансультацыі ў парламенце з нагоды стварэння нацгвардыі пачнуцца ў верасні. Па словах Аланда, новая структура павінна быць створана як мага хутчэй, каб абараніць французаў.
Нацыянальная гвардыя ўпершыню была створана ў Францыі ў 1789 годзе для абароны вынікаў рэвалюцыі. У 1872 годзе яна была распушчаная.
За апошнія некалькі гадоў у Францыі адбылося некалькі буйных тэрарыстычных нападаў. Толькі ў ліпені гэтага года ў краіне зафіксаваныя адразу два такія выпадкі.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-36914220
[2] https://zviazda.by/be/tags/francyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/fransua-aland
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-gvardyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/teraryzm