За знаходжанне з сеткамі на беразе Вілейскага вадасховішча работнікі Мядзельскай міжрайінспекцыі распачалі адміністрацыйны працэс у адносінах да 34-гадовага мінчаніна.
Пра яго з'яўленне на беразе з забароненымі прыладамі лоўлі паведаміў на «тэлефон даверу» Дзяржінспекцыі адзін з адпачывальнікаў. На месцы дзяржінспектары ўбачылі, як падазраваны ў браканьерстве перабірае сеткі. Не чакаючы, пакуль парушальнік установіць іх у вадаём, супрацоўнікі інспекцыі спынілі яго дзеянні. Усяго ў затрыманага было пры сабе пяць забароненых прылад лоўлі агульнай даўжынёй 230 метраў. Матэрыялы па выяўленым парушэнні ўжо перададзены ў суд. Мінчаніну пагражае штраф да 630 дэнамінаваных рублёў.
Згодна з пунктам 109.9 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, забараняецца знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі з забароненымі прыладамі рыбалоўства і (ці) рыбай, лоўля якой у гэтым раёне і ў гэты час забаронена ці вага якой перавышае нормы, без дакументаў, што пацвярджаюць законнасць валодання рыбай.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/brakaner-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/vileyskae-vadashovishcha-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/myadzelskaya-mizhrayinspekcyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/loulya-ryby