Цяжкаатлетка Дар'я Навумава прынесла Беларусі першы медаль на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.
Навумава заняла другое месца ў вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў, саступіўшы толькі Ёнг Сім Рым з КНДР.
Характэрна, што ўсе шэсць спробаў беларускі сталі ўдалымі. У рыўку яна па чарзе ўзяла 107, 112 і 116 кілаграм, а ў штуршку - 136, 139 і 145. Сумарны вынік Дар'і Навумавай - 261 кілаграм.
Бронзавы медаль выйграла Лідзія Валянцін Перэс (116 + 141).
tut.by [1]
Спасылкі
[1] http://sport.tut.by/news/weightlifting/507961.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-2016
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/darya-navumava