Беларус Вадзім Стральцоў заняў другое месца ў турніры па цяжкай атлетыцы. У катэгорыі да 94 кг спартсмен змог паказаць вынік 395 кг (175 + 220 кг).
Адзін з вядучых атлетаў беларускай каманды ў першым практыкаванні, рыўку, выканаў толькі адну заліковую спробу - першую на 175 кг. Два наступныя выхады на памост сталі няўдалымі. Сітуацыя паўтарылася і ў другім практыкаванні. Займаючы пасля рыўка толькі чацвёртае месца, Вадзім Стральцоў у штуршку пачаў з вагі ў 220 кг. Штанга яму скарылася, але далей дзве спробы на 230 кг, што прыводзілі беларуса на першае месца, апынуліся няўдалымі. У выніку сярэбраны медаль.
Пераможцам у катэгорыі да 94 кг стаў Сохраб Марадзі з Ірана - 403 кг. Бронзавым прызёрам Гульняў стаў літоўскі атлет Аурімас Дзідзбаліс - 392 кг.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-2016
[3] https://zviazda.by/be/tags/vadzim-stralcou
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyazhkaya-atletyka