Беларуская спартсменка Марыя Мамашук (вагавая катэгорыя да 63 кг) заваявала сярэбраную ўзнагароду алімпійскага турніру па жаночай барацьбе.
У фінальным паядынку Марыі Мамашук супрацьстаяла японка Рысака Каваі. Ужо на першай хвіліне беларуска прапусціла напад у ногі, за што яе саперніца зарабіла 2 балы. Мамашук спрабавала контратакаваць, але японская атлетка стрымлівала наступальныя парывы беларускі. Раз за разам тая трапляла ў захоп. Да канца першага перыяду сустрэчы лік быў 2:0 на карысць Каваі.
Заключная троххвілінка таксама прайшла пад дыктоўку японкі. Яна здолела правесці практычна аналагічную атаку той, якая ў яе атрымалася ў першым перыядзе: прайшла ў ногі беларусцы і зноў атрымала 2 балы.
Пад заслону паядынку Рысака Каваі атрымалася яшчэ адно выніковае дзеянне, якое было ацэнена зноў на 2 балы. Такім чынам, яна выйграла паядынак з сухім лікам 6:0.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-2016
[3] https://zviazda.by/be/tags/maryya-mamashuk
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhanochaya-baracba