У сваёй лепшай спробе спартсмен паказаў вынік 77 м 79 см.
Як і меркавалася перад стартам, барацьба ў сектары для кіданняў разгарнулася сур'ёзная. Ужо ў першай спробе Іван Ціхан адправіў снарад на 76 м 13 см. Лепшым жа для яго стаў пяты выхад у сектар. Снарад беларуса прызямліўся на адзнацы 77 м 79 см.
Перасягнуць Івана Ціхана змог толькі Дзілшод Назараў з Таджыкістана. Вынік чэмпіёна Гульняў у Рыа - 78 м 68 см. Бронзавым прызёрам Алімпіяды стаў паляк Войцэх Навіцкі, які ў шостай спробе здолеў паказаць вынік 77 м 73 см.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-2016
[3] https://zviazda.by/be/tags/ivan-cihan
[4] https://zviazda.by/be/tags/kidanne-molata