Мінскі абласны веласіпедны тур, прысвечаны 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў днямі ў Крупках. Канцавы пункт прабегу — возера Сялява. На працягу маршруту ўдзельнікі зрабілі прыпынак у вёсках Худаўцы і Прошыка, усклалі кветкі да помніка Героя Савецкага Саюза Алены Колесавай.
У велапрабегу прынялі ўдзел кіраўніцтва Мінскага аблвыканкама, работнікі яго структурных падраздзяленняў, абласных ведамасных арганізацый, прадстаўнікі раённых і гарадскіх выканкамаў.
Для ўсіх ахвотных былі праведзены спартыўныя спаборніцтвы: паркавы валейбол, дартс, фігурнае ваджэнне веласіпеда, а таксама конкурсы «Кіданне валёнка», «Хто хутчэйшы на мятле?» і іншыя.
Мэта мерапрыемства — папулярызацыя веласіпеднага спорту, прапаганда здаровага ладу жыцця, арганізацыя вольнага часу жыхароў цэнтральнага рэгіёна, прыцягненне іх да рэгулярных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lazovskaya@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/velasipedny-tur
[5] https://zviazda.by/be/tags/krupki