Вы яшчэ не вырашылі, дзе правесці выхадныя ўсёй сям'ёй? Ёсць ідэя! У гэтую суботу ў Мінску пройдзе дабрачынны фестываль марожанага.
Усяго на свяце будзе прадстаўлена не менш за 60 гатункаў марожанага. За сімвалічнае ахвяраванне ўсе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць не толькі ў яго дэгустацыі, але і ў розыгрышы цэлай скрынкі ласунку, прадастаўленай спонсарамі. Акрамя таго, на фестывалі будзе шмат разнастайных зон актыўнасці: тэматычная фотазона, аквагрым і іншыя. Кожны наведнік зможа спрычыніцца да конкурсу малюнкаў на тэму «Маё любімае марожанае». Лепшыя з іх будуць адзначаны прызамі і размешчаны на карпаратыўных сайтах кампаній-вытворцаў.
Атрыманыя на фестывалі сродкі пойдуць на добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол новага будынка дзіцячага хоспіса «Лясная паляна».
Дзе?
У сталічным гандлёвым цэнтры «Новая Еўропа» (вул. Сурганава, 57Б)
Калі?
27 жніўня з 12.00 да 17.00
Надзея ДРЫЛА
dryla@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-dryla
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] mailto:dryla@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/festyval-marozhanaga
[5] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta