Беларусы не пацярпелі ў выніку землетрасення ў Італіі. Аб гэтым гаворыцца ў твітар-акаўнце прэс-службы Міністэрства замежных спраў.
"Пасольства Беларусі ў Італіі праверыла інфармацыю, што паступіла на гарачую лінію, аб 25 грамадзянах і 4 тургрупах. Кантакт з імі ўстаноўлены, пацярпелых няма", - гаворыцца ў паведамленні.
Раней у МЗС папрасілі тых, чые родныя знаходзяцца ў пацярпелых ад землетрасення раёнах Італіі і не выходзяць на сувязь, паведаміць аб гэтым па тэлефоне +393454803465.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zemletrasenne-u-italii
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarusy