Усе ўмовы для камфортнага знаходжання дзяцей створаны ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» на Смаргоншчыне, дзе ў Дзень ведаў адкрылі новы спальны корпус.
— Гэта чарговы крок у кірунку аздараўлення дзяцей, і вельмі важна, што тут у поўнай меры рэалізаваны прынцып безбар'ернага асяроддзя, — адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір КРАЎЦОЎ.
З уводам новага корпуса на 80 месцаў «Лясная паляна» можа адначасова прымаць да 460 дзяцей з раёнаў Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у тым ліку з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Яны прыязджаюць групай у суправаджэнні педагогаў і вучацца ў школе на тэрыторыі рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра, размешчанага ў сасновым бары на беразе ракі Вілія. Плюс атрымліваюць шырокі спектр медыцынскіх паслуг — ад фізіятэрапіі і масажу да лячэбных ваннаў і спелеатэрапіі. На службе здароўю і бювет з мінеральнай вадой.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/reabilitacyyna-azdaraulenchy-centr
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyasnaya-palyana
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzeci