У Мінпрацы разглядаюць магчымасць увядзення дадатковых мер падтрымкі маці, якія нарадзілі дваіх дзяцей да 30 гадоў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Максім Тапілін. Паводле яго слоў, самая вялікая праблема заключаецца ў тым, што ўзрост з'яўлення першага дзіцяці ў расійскіх жанчын павялічваецца. Тапілін дадаў, што не бачыць нічога дрэннага ў тым, каб жанчына нарадзіла пасля 30 гадоў. «Але, вядома, з пункту гледжання здароўя маці і магчымасці нараджэння трэцяга-чацвёртага дзіцяці, лепш, калі жанчына нараджае дваіх дзяцей да 30 гадоў», — падкрэсліў ён.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhanchyny
[4] https://zviazda.by/be/tags/matuli
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[6] https://zviazda.by/be/tags/naradzhenne