Кітай стане самым маштабным авіяцыйным рынкам.
Амерыканскі вытворца самалётаў "Боінг" выпусціў даклад, у якім прагназуецца, што ў бліжэйшыя 20 гадоў Кітаю спатрэбіцца 6810 новых самалётаў, іх агульны кошт дасягне 1,025 трлн. долараў, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3]. Гэта пераўтворыць Кітай у самы маштабны сусветны авіяцыйны рынак.
Інфармацыйнае агенцтва Reuters працытавала словы віцэ-прэзідэнта па маркетынгу "Боінга" аб тым, што кітайскі сярэдні клас працягвае пашырацца, калі дадаць да гэтага новую візавую палітыку і розныя шырокафюзеляжныя самалёты. "Цэлы шэраг прычын дазваляе нам з нецярпеннем чакаць светлай будучыні кітайскага рынку ў доўгатэрміновай перспектыве", -- заўважыў спецыяліст.
Паведамляецца, што, нягледзячы на занепакоенасць, праяўленую амерыканскімі кампаніямі з нагоды запаволення эканамічнага росту Кітая, "Боінг" па-ранейшаму зацікаўлены ў рынку Кітая. Reuters паведаміла, што "Боінг" і "Airbus" канкурыруюць за кітайскі рынак, у той жа час Кітай таксама развівае ўласныя магчымасці для вытворчасці самалётаў, плануе ў канцы года запусціць першы С919 кітайскай вытворчасці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[5] https://zviazda.by/be/tags/aviyacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/aviyacyyny-rynak
[7] https://zviazda.by/be/tags/aviyapark
[8] https://zviazda.by/be/tags/boing-0
[9] https://zviazda.by/be/tags/samalyot