Паводле інфармацыі Фрунзенскага РУУС г. Мінска, у рыбацкіх прыладах 42-гадовага мужчыны было знойдзена і канфіскавана больш за 20 грамаў марыхуаны. Усё гэта разам захоўвалася ў гаражы, які належыць бацькам затрыманага. Вядома, што грамадзянін з'яўляецца агентам па нерухомасці, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы. Зараз мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да васьмі гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/maryhuana
[5] https://zviazda.by/be/tags/frunzenskae-ruus-g-minska