Верасень адлічвае восеньскія дзянькі, а звяздоўцы спяшаюцца на сустрэчы са сваімі адданымі чытачамі. Літаральна цягам тыдня пабылі ў многіх раёнах розных абласцей Беларусі. І паўсюль нас чакалі людзі, для якіх «Звязда» стала сапраўды роднай газетай на роднай мове. Што ні кажыце, прыемна пабачыцца з аднадумцамі. Спадзяёмся, што не расчаруем і тых, хто ўпершыню падпісаўся на наша выданне.
З пачаткам наступнага тыдня працягваем сваё падарожжа па Беларусі — час прыемных сустрэч. У панядзелак завітаем у Баранавічы. 19 верасня з 11 да 14 гадзін Дзень падпісчыка «Звязды» адбудзецца на раённым вузле паштовай сувязі (РВПС). У аўторак працягнем шпацыр па Брэстчыне — накіруемся ў Жабінку. 20 верасня зноў-такі з 11 да 14 гадзін Дзень падпісчыка пройдзе на мясцовым РВПС. У гэта ж дзень і час чакаем вас на Наваполацкім гарадскім вузле паштовай сувязі. Абавязкова заходзьце — варта пабачыцца!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/padpiska