У рамках пятай міжнароднай выстаўкі "ЭКСПА "Кітай--Еўразія", якая адкрылася ў адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай) горадзе Урумчы, на якой Беларусь стала галоўным ганаровым госцем, праходзіць бізнес-форум "Беларусь — вузлавая платформа Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Інвестыцыі і турызм".
У бізнес-форуме прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў. У склад дэлегацыі ўваходзяць міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, прадстаўнікі кіраўніцтва Мінпрама, Мінспорту, ДКНТ, БелГПП. Кітайскі бок прадстаўлялі кіраўнікі міністэрства камерцыі КНР, сотні прадстаўнікоў кіравання і бізнесу.
Адкрываючы бізнес-форум, старшыня народнага ўрада СУАР Шахрат Закір падкрэсліў: "Сённяшняя выстаўка стала важнай платформай кітайска-беларускага партнёрства. Беларусь для Кітая — важны партнёр і надзейны сябар. У 2015 годзе падчас візіту Старшыні КНР у Беларусь лідары дзвюх краін сфармавалі выразны план руху наперад. Сіньцзян — самая блізкая да Беларусі правінцыя. І мы з радасцю адзначаем, што наша супрацоўніцтва развіваецца. У прыватнасці, сумесны праект па вытворчасці сельгасабсталявання".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/transpart
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystauka
[5] https://zviazda.by/be/belarus-kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/knr
[7] https://zviazda.by/be/tags/biznes-forum
[8] https://zviazda.by/be/tags/kitay-euraziya
[9] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-snapkou
[10] https://zviazda.by/be/tags/shaukovy-shlyah
[11] https://zviazda.by/be/tags/shahrat-zakir
[12] https://zviazda.by/be/tags/sinczyan
[13] https://zviazda.by/be/tags/liliya-ananich-1
[14] https://zviazda.by/be/tags/kiryl-rudy