Лонданская паліцыя расследуе паведамленні аб тым, што iCloud-акаўнт Піпі Мідлтан, малодшай сястры герцагіні кембрыджскай Кэтрын, быў узламаны і адтуль былі скрадзеныя фатаграфіі асабістага характару.
Брытанскія таблоіды Sun і Daily Mail паведамілі, што ім прапаноўвалі гэтыя здымкі, на якіх, у прыватнасці, знятыя пляменнікі Піпі - прынц Джордж і прынцэса Шарлота (дзеці яе сястры Кейт Мідлтан і прынца Уільяма).
Як піша Sun, у апошнія двое сутак нехта ўвайшоў у кантакт з рэдакцыяй і запытаў 50 тыс. фунтаў (прыкладна 65 тыс. долараў) за фота з iCloud-акаўнта Піпі Мідлтан.
Скотленд-ярд паведаміў, што ў дадзены момант вядзецца следства, але пакуль арыштаў зроблена не было.
BBC [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news
[2] https://zviazda.by/be/tags/hakery