Чэшская кампанія-аўтавытворца Skoda прадставіла публіцы першы вялікі SUV ўласнай вытворчасці. Афіцыйная прэм'ера адбылася ў час міжнароднага аўтасалона, які праходзіць у Парыжы.
На выбар прапануюцца 14 варыянтаў афарбоўкі кузава - чатыры стандартныя колеры і 10 адценняў з эфектам металік.
Машына абсталявана сістэмай папярэджання Driver Alert, якая распазнае прыкметы стомленасці кіроўцы і прапануе зрабіць прыпынак. Калі існуе небяспека, што кіроўца не зможа справіцца з кіраваннем, сістэма можа цалкам спыніць SUV. Старт продажаў аўтамабіляў намечаны на 2017 год.
lenta.ru [1]
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/skoda
[3] https://zviazda.by/be/tags/autavytvorca
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabili
[5] https://zviazda.by/be/tags/kirouca
[6] https://zviazda.by/be/tags/paryzhski-autasalon