Жыхарка брытанскага горада Брайтан-энд-Хоў не выходзіла з дому на працягу трох дзён з-за таго, што баялася нападзення чаек, піша Metro [5].
На Барбару Кокс напалі дзве птушкі, калі яна развешвала бялізну ў двары. Адна з чаек учапілася ў нагу жанчыне, тая ўцякла ў дом, апрацавала раны і патэлефанавала ў паліцыю. «Сказала, што на мяне напалі чайкі. Папрасіла злавіць іх, але яны адказалі, што ім не вылучаюць на гэта грошы», — расказала брытанка. Кокс адважылася адправіцца ў бальніцу для абследавання толькі праз трое сутак пасля нападзення. Паводле яе слоў, яна была вельмі напалоханая тым, што здарылася, каб выйсці з хаты. Жанчына палічыла, што чайкі спрабавалі абараніць гняздо, якое, верагодна, знаходзіцца на заднім двары яе дома.
Іван КУПАРВАС
hvir@zviazda.by [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://www.metronews.ru/
[6] mailto:hvir@zviazda.by
[7] https://zviazda.by/be/tags/chayki
[8] https://zviazda.by/be/tags/brytanka
[9] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen