У сучасным цывілізаваным свеце чытаць умее амаль кожны, а вось пра некаторыя асаблівасці чытання ведае мала хто. Вашай увазе — крыху цікавых фактаў з даследаванняў вучоных розных краін пра кнігі і тых, хто іх піша і чытае.
- Калі чытаеш пра пазяханне, сам пачынаеш пазяхаць.
- У мінулым кнігі ставіліся на паліцу «наадварот»: карашком да сцяны і пярэднім абрэзам вонкі.
- Даследаванні паказваюць, што 4—6 гадоў — самы спрыяльны ўзрост для навучання дзіцяці чытанню. Пасля 6—7 гадоў навучыць чытаць больш складана.
- У сярэднім людзі праводзяць за чытаннем 6,5 гадзіны штотыдзень.
- Паводле даследавання Ельскага ўніверсітэта, тры чвэрці вучняў, якія дрэнна ўмеюць чытаць у трэцім класе, застануцца такімі ў сярэдняй школе.
- На напісанне рамана сыходзіць у сярэднім каля 475 гадзін.
- Сярод кніг, якія былі напісаны ці задуманы за кратамі, — «Дон Кіхот» Мігеля дэ Сервантэса, «Падарожжа пілігрыма» Джона Баньяна, «Турэмная споведзь» Оскара Уайльда, «Гасудар» Нікало Макіявелі.
- Раней у бібліятэках кнігі прыкоўвалі да паліц ланцугамі.
- У сярэднім пакупнік кнігарні праводзіць 8 секунд, гледзячы на пярэднюю вокладку кнігі, і 15 секунд, праглядаючы заднюю.
- Палову ўсіх прадаваных сёння кніг купляюць людзі, старэйшыя за 45 гадоў.
- Дарослыя, якія рэгулярна чытаюць літаратуру, больш чым у два з паловай разы схільныя займацца добраахвотніцкай або дабрачыннай працай і больш чым у паўтара раза схільныя прымаць удзел у спартыўных мерапрыемствах.
- Жанчыны купляюць 68% усіх кніг.
- Большасць чытачоў губляюць цікавасць да кнігі на 18 старонцы.
- Самы доўгі марафон каманднага чытання ўслых прадоўжыўся 224 гадзіны і быў завершаны Мільтанам Нэнам, Сільвінай Карбоне, Карласам Антонам, Эдзіт Дыяз, Іяланду Баптысту і Наталі Дантаз у гандлёвым цэнтры «Mac» у Пайсанду, Уругвай, 13—22 верасня 2007 года.
- Кнігі ў мяккай вокладцы выдавецтва «Penguіn» былі створаны для таго, каб зрабіць кнігі такімі ж даступнымі, як цыгарэты, а першыя «пінгвінаўскія» кніжкі ў мяккай вокладцы распаўсюджваліся ў царкве.
- Лічыцца, што малапісьменнасць штогод абыходзіцца бізнесу і падаткаплацельшчыкам у 20 мільярдаў долараў у выглядзе страчанай заработнай платы, упушчанага прыбытку і зніжанай прадукцыйнасці.
- Бібліяклептаманам называюць чалавека, які крадзе кнігі. Адзін з самых вядомых бібліяклептаманаў — Стывен Блумберг, які ўкраў больш за 23 000 рэдкіх кніг з 268 бібліятэк. Каб скласці сваю калекцыю, якая ацэньваецца прыкладна ў 20 мільёнаў долараў, Блумберг выкарыстоўваў самыя разнастайныя метады: часам ён прабіраўся ў бібліятэку цераз вентыляцыйную сістэму і нават шахту ліфта.
- Тэрмін «кніжны чарвяк» паходзіць ад маленькіх насякомых, якія харчуюцца карашкамі кніг.