Для навучання запрашаюцца вучні 7—11-х класаў, а таксама студэнты вышэйшых навучальных устаноў.
Гэта сучасная адукацыйная структура функцыянуе на механіка-матэматычным факультэце БДУ з 2014 года. За два гады дзейнасці тут значна пашырылі спіс дысцыплін, якія выкладаюцца. У прыватнасці, на першым узроўні «Работа карыстальніка ў інтэрнэце» прапануецца навучанне рабоце ў глабальнай сетцы з нуля. Слухачоў знаёмяць з гісторыяй інтэрнэту, вэб-серверамі, браўзерамі, прынцыпамі стварэння сайтаў, блогаў і мікраблогаў, сацыяльнымі сеткамі, гульнявымі сайтамі, мабільнымі вэб-праграмамі.
Другі ўзровень «Дызайн і праектаванне сайтаў» заснаваны на навучанні слухачоў стварэнню кліенцкіх сайтаў. У вучэбную праграму ўваходзяць вывучэнне камп'ютарнай графікі, праектаванне і распрацоўка вэб-сайтаў, асновы вэб-дызайну, анімацыя вэб-сайтаў. Таксама ўключаны пытанні прасоўвання вэб-старонак і запуск іх у інтэрнэце.
На трэцім узроўні «Вэб-тэхналогіі» можна атрымаць прафесійныя веды па асновах стварэння вэб-дадаткаў. Задача гэтага ўзроўню заключаецца ў развіцці навыкаў праектавання і праграмавання вэб-праграм на мове PHP.
Заняткі будуць праходзіць па суботах. Распрацаваны таксама сайт дыстанцыйнага навучання акадэміі, дзе слухачы змогуць самастойна вывучыць прапушчаны матэрыял і выканаць практычныя і дамашнія работы.
Вучэбныя групы фарміруюцца па ўзроўні ведаў, а не па ўзроставым прынцыпе. Пры паспяховай здачы экзамену за семестр слухачы атрымліваюць пасведчанне і пераводзяцца на наступны ўзровень. Магчымы таксама і датэрміновы перавод. Пасля заканчэння курса навучання выдаецца сертыфікат БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-veb-adukacyi-bdu
[6] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[7] https://zviazda.by/be/tags/veb-adukacyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/praektavanne-saytau
[9] https://zviazda.by/be/tags/veb-sayt
[10] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya