Разумны халадзільнік у краме электронікі Home Depot самастойна зайшоў у інэрнэце на сайт для дарослых. Фота з адкрытай старонкай на яго сэнсарнай панэлі ў сваім Twіtter апублікаваў эксперт па бяспецы і кіраўнік кампаніі McAfee Джон Макафі.
«Інтэрнэт рэчаў»... Вы мне верыце? Сайт для дарослых у халадзільніку. Ну і якія цяпер ідэі па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі?» — пытаецца Макафі. Фотаздымак хутка стаў хітом на партале Reddіt. У каментарыях карыстальнікі адзначылі, што глядзець падобнае відэа на халадзільніку нязручна, і набываць разумную прыладу для гэтых мэт не мае сэнсу.
У жніўні спецыялісты па бяспецы з брытанскай кампаніі Pen Test Partners Эндру Цірні і Кен Манро стварылі вірус-вымагальнік, здольны ўзломваць разумныя тэрмастаты. Прылада пачынала мяняць тэмпературу ў памяшканні ад мінімальнай да максімальнай, а затым выводзіла на дысплеі патрабаванне пералічыць грошы на рахунак узломшчыкаў.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[6] https://zviazda.by/be/tags/razumny-haladzilnik
[7] https://zviazda.by/be/tags/internet