У Iнстытуце журналiстыкi БДУ адбылася навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю з дня выхаду газет «Наша доля» i «Наша нiва»
Навукова-практычная канферэнцыя «Фiласофiя нацыянальнай медыяпрасторы», арганiзаваная кафедрай гiсторыi журналiстыкi i менеджменту СМI Iнстытута журналiстыкi БДУ, стала дыскусiйнай пляцоўкай для выкладчыкаў, аспiрантаў i студэнтаў журфака. Даследчыкам удалося адшукаць цiкавыя факты з гiсторыi газет, з бiяграфiй тых, чый лёс непасрэдна быў звязаны з iх выданнем.
— «Наша доля» i «Наша нiва» — гэта тыя газеты, якiя стаялi каля вытокаў развiцця беларускай журналiстыкi, — адзначыў дырэктар Iнстытута журналiстыкi БДУ Сяргей ДУБОВIК. — Так цi iнакш, iншыя сродкi масавай iнфармацыi будавалiся на гэтых двух выданнях. Зборнiк тэзiсаў, дзе сабраны даследаваннi па газетах, з'яўляецца важкiм укладам у развiццё айчыннай гiсторыi журналiстыкi.
Калi «Наша доля» ў параўнаннi з многiмi беларускiмi газетамi праiснавала толькi iмгненне (усяго выйшла 6 нумароў), то «Наша нiва» выдавалася амаль 9 гадоў. Убачыўшы свет у Вiльнi ў лiстападзе 1906 года, яна мела важнае значэнне для развiцця беларускага нацыянальнага руху. На яе старонках удасканальвалi сваё майстэрства класiкi айчыннай лiтаратуры — Янка Купала, Якуб Колас, Максiм Багдановiч, Змiтрок Бядуля...
— Рэдакцыя тагачаснай «Нашай нiвы» нават не адкрыла, а практычна ўзаконiла развiццё беларускай мовы, — перакананы прафесар Iнстытута журналiстыкi БДУ, доктар гiстарычных навук Алег СЛУКА. — Праз гэта «Наша нiва» сцвердзiла i развiццё нашай нацыi, iдэалогii беларускай дзяржаўнасцi. Час быў рэвалюцыйны, а газета несла свае iдэi эвалюцыйным шляхам. Але самае галоўнае, «Наша нiва» стала фундаментам беларускай культуры, навукi i мастацтва.
Веранiка КАНЮТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:kanyuta@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/instytut-zhurnalistyki-bdu
[6] https://zviazda.by/be/tags/navukova-praktychnaya-kanferencyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/nasha-dolya
[8] https://zviazda.by/be/tags/nasha-niva-0