У сталіцы адбылася спроба разбойнага нападу на адзін з супермаркетаў у Першамайскім раёне. Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску распачата крымінальная справа.
Па даных следства, 10 лістапада каля гадзіны ночы неўстаноўлены мужчына, знаходзячыся ў краме, дастаў з кішэні прадмет, падобны на пісталет, і спрабаваў завалодаць грашовымі сродкамі супермаркета на суму не менш 1700 беларускіх рублёў. Аднак па незалежных ад яго акалічнасцях не давёў злачынны намер да канца і збег.
У ходзе работы на месцы здарэння следчымі быў праведзены агляд крамы, дапытаныя сведкі і відавочцы. Сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама былі вывучаныя запісы камер відэаназірання. Прыкметы злачынцы: на выгляд 35—45 гадоў, рост 175—180 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, быў адзеты ў чорную вязаную шапку, чорную куртку ніжэй пояса з серабрыстай маланкай наўскасяк, на твары былі круглыя сонцаахоўныя акуляры з пераліўным шклом.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/sproba-razboynaga-napadu
[6] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet-pa-g-minsku
[7] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama