Аматары паназіраць за начным небам атрымліваюць асалоду ад відовішча "супермесяца", калі наш спадарожнік наблізіцца да Зямлі на самую блізкую з 1948 года адлегласць.
Назіральнікам Месяц здаецца на 7% большым і на 15% ярчэйшым за звычайны, хоць чалавечаму воку нялёгка вызначыць такую розніцу.
У наступны раз Месяц пройдзе так блізка ад Зямлі толькі 25 лістапада 2034 года.
Як часта бывае ў такіх выпадках, сіноптыкі прадказваюць воблачнасць, аднак раяць не адчайвацца і правяраць мясцовыя прагнозы надвор'я.
Па меры таго як Месяц круціцца па арбіце вакол Зямлі, мы назіраем асобныя яго ўчасткі, асветленыя Сонцам. У адной з кропак арбіты Месяц асвятляецца цалкам, і гэта завецца поўняй.
Кожны поўны абарот складае каля 27 дзён, пры гэтым арбіта мае форму эліпса.
Гэта азначае, што ў кожнай кропцы сваёй арбіты Месяц знаходзіцца на рознай адлегласці ад Зямлі. Але і гэта адлегласць змяняецца ў залежнасці ад становішча самой Зямлі, якая круціцца вакол Сонца.
Гэта значыць, поўны месяц і перыгей - самае блізкае яго праходжанне ад Зямлі - далёка не заўсёды супадаюць.
Аднак калі гэта адбываецца, мы і назіраем так званы "супермесяц".
ВВС [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-37957862
[2] https://zviazda.by/be/tags/astranomiya