Семінар «Фарміраванне кампетэнтнага чытача ва ўстановах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі: ад педагагічнай тэорыі да інавацыйнай практыцы» пройдзе 16 снежня 2016 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Удзельнікі семінара абмяркуюць праблемы чытання, абмяняюцца эфектыўным навукова-тэарэтычным і практычным вопытам. Як сфармаваць чытацкую пісьменнасць у новай парадыгме адукацыі? У чым спецыфіка адукацыйнага працэсу ў класах з паглыбленым вывучэннем літаратур? Наколькі высокая роля сучасных тэхналогій у папулярызацыі чытання? На гэтыя і іншыя актуальныя пытанні паспрабуюць адказаць у ходзе мерапрыемства.
На семінар запрошаны даследчыкі, педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі, спецыялісты органаў кіравання адукацыяй, сістэмы дадатковай адукацыі дарослых, навучэнцы, студэнты.
У рамках мерапрыемства пройдзе выстава творчых работ пераможцаў культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».
У рамках мерапрыемства будуць уручаны ўзнагароды пераможцам III этапу праекта «Культ-пра-Свет» ў намінацыях «КультСлоў», «КультВобраз», «КультІмгненне». Творчыя работы пераможцаў дыстанцыйнага праекта «Культ-пра-Свет» апублікаваныя на нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by [3] і інтэрнэт-рэсурсе «Алімпіяды, турніры, конкурсы» http://olimp.unibel.by [4].
Акрамя таго, удзельнікі і госці семінара змогуць азнаёміцца з працамі, прадстаўленымі на XX Рэспубліканскую выстаўку дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. Навучэнцы з усіх куткоў рэспублікі прадставілі аўтарскія лялькі, мяккія цацкі, іншыя работы, выкананыя ў розных тэхніках: выцінанка, саломапластыка, мастацкі роспіс, кераміка, вышыўка, ткацтва, габелен і інш. Можна будзе таксама ўбачыць сюжэтныя кампазіцыі і арт-аб'екты на калядную тэматыку і па матывах навагодніх казак, ёлачныя цацкі, навагоднія касцюмы, сувеніры і падарункі да Новага года з розных матэрыялаў.
Семінар праводзіцца пры падтрымцы рэдакцыі «Настаўніцкай газеты». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда».
Кантактная інфармацыя:
тэл.: +375 17 229 19 67
Гюльнара Мансураўна Юсцінская;
Таццяна Віктараўна Радзецкая;
e-mail: adumetod@gmail.com [5];
www.adu.by [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] http://adu.by
[4] http://olimp.unibel.by
[5] mailto:adumetod@gmail.com
[6] http://www.adu.by/
[7] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-instytut-adukacyi
[8] https://zviazda.by/be/tags/kult-pra-svet
[9] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[10] https://zviazda.by/be/tags/knigi
[11] https://zviazda.by/be/tags/seminar