З гэтай нагоды член парламента Італіі, старшыня парламенцкай дэлегацыі Італіі пры Парламенцкай Асамблеі ЦЕІ Ладавіка САНЕГА наведаў Мінск і сустрэўся са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергітычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэем РЫБАКОМ. Бакі абмеркавалі двухбаковыя адносіны паміж краінамі і перспектывы наступнага года.
У сустрэчы ўдзельнічаў і Пасол Італіі ў Мінску Стэфана БЬЯНКІ. Ён адзначыў, што візіт, які адбываецца напярэдадні старшынства Беларусі ў ЦЕІ, з'яўляецца знакам падтрымкі нашай краіны і сведчыць пра працяг кантактаў паміж парламентамі. Спадар Санэга падцвердзіў яго словы і дадаў, што падчас знаходжання ў Мінску ён плануе сустрэцца таксама з прадстаўнікамі беларускіх органаў улады. “Гэта з'яўляецца першым крокам да супрацоўніцтва, якое мы хочам і будзем развіваць з беларускімі органамі ўлады ў такі важны для рэспублікі момант, як старшынства ў ЦЕІ”, — адзначыў італьянскі сенатар.
Андрэй Рыбак у сваю чаргу падкрэсліў, што беларуска-італьянскае супрацоўніцтва з’яўляецца важным для нашай краіны. “Прычын для гэтага многа. Італьянская эканоміка — трэцяя на еўрапейскім кантыненце. Акрамя таго, Італія з'яўляецца важным палітычным гульцом у Еўропе, таму мы не можам сабе дазволіць не пашыраць кантакты з гэтай дзяржавай. Вельмі важна, што італьянскі сенатар выказаў цікавасць менавіта да пытанняў узаемадзеяння ў рэальным сектары эканомікі, якімі займаецца наша камісія. Сёння мы кажам у тым ліку пра аднаўляльныя крыніцы энергіі, таму што ні ў Беларусі, ні ў Італіі няма багатых энергетычных рэсурсаў і праблема дыверсіфікацыі энергакрыніц важная для абедзвюх краін. Італьянскія кампаніі вельмі зацікаўлены ў прысутнасці на рынках краін ЕАЭС, таму нашы транспартныя магчымасці — гэта таксама нагода для супрацоўніцтва”.
Надзея АНІСОВІЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://vk.com/write?email=anisovich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/centralna-eurapeyskaya-inicyyatyva
[6] https://zviazda.by/be/tags/parlament