З 8 па 28 лістапада дзіцячы аздараўленчы цэнтр “Лідар” прымаў змену па бяспецы дарожнага руху “Галоўная дарога”, якую арганізавалі ДАІ Мінска і цэнтр “Бяспечнае дзяцінства” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.
Дасканала вывучыць і навучыцца выконваць правілы дарожнага руху, паспрабаваць сябе ў ролі рэгуліроўшчыка, разведаць усе сакрэты працы ДАІ і дапамагчы з усімі гэтымі справамі астатнім — вось што маглі здзейсніць школьнікі з дапамогай майстар-класаў, віктарын і дыскусій аб бяспецы на дарозе.
Усё гэта, безумоўна, важна і карысна, але вастрыні пачуццям і актуальнасці ведам надаваў дух спаборніцтва, што панаваў падчас змены. 22 лістапада каманды з кожнага раёна сталіцы паўдзельнічалі ў конкурсе “Скрыжаванне”: тэарэтычныя веды паказалі на “Іспыце на веданне ПДР”, а практычныя — у сюжэтна-ролевай гульні “На дарозе”. Падарункі ад часопіса “Бярозка” [4] атрымалі Дар’я Цалко (Першамайскі р-н), Арцём Ваўчок (Савецкі р-н), Уладзіслаў Коўкін (Маскоўскі р-н). У камандным конкурсе першае месца заняў Маскоўскі раён, на другім апынуўся Савецкі, а трэцяе дасталася Кастрычніцкаму.
Кацярына Захарэвіч
Фота: gaiminsk.by [5]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/kacyaryna-zaharevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] http://zviazda.by/be/edition/byarozka
[5] http://www.gaiminsk.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/dai
[7] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[8] https://zviazda.by/be/tags/chasopis-byarozka