Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі чацвярых мінчан, якія ажыццяўлялі незаконны абмен валюты.
— Хлопцаў затрымалі падчас рэйдаў. Паміж сабой яны не былі знаёмыя, але спосаб заробку «вынайшлі» аднолькавы: абмен замежнай валюты незаконным шляхам, — расказала прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Кліентаў шукалі каля абменных пунктаў. Двое затрыманых з'яўляюцца калекцыянерамі грашовых купюр, яшчэ двое прывезлі іх з месцаў адпачынку. Ва ўсіх выпадках прадметам прапановы выступала экзатычная валюта: баты з Княства Тайланд, дырхемы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, флорыны Арубы, кубінскія песа, індыйскія рупіі, эскуда Каба-Вердэ, фунты стэрлінгаў Каралеўскага банка Шатландыі. У адносінах да затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы. Хлопцам пагражае штраф у памеры да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/abmen-valyuty
[7] https://zviazda.by/be/tags/shtraf