Прычына — птушыны грып. Вірус H5N8 выяўлены на ферме ў мястэчку Сэкікава — тут напярэдадні былі знойдзеныя каля 40 мёртвых птушак, пры гэтым у пяці з іх быў вірус.
Улады прэфектуры Ніігата прынялі рашэнне знішчыць каля 310 тысяч курэй. Выяўлены вірус і ў паўночнай прэфектуры Ааморы. Тут на адной з ферм знайшлі мёртвых качак. У радыусе 10 км ад ачагоў віруса размешчана больш за 60 фермерскіх гаспадарак амаль з мільёнам птушак. Японскі ўрад прымае экстранныя меры па вырашэнні сітуацыі — уводзіцца каранцін з мэтай пазбегнуць далейшага распаўсюджвання віруса.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/kuryca
[4] https://zviazda.by/be/tags/ptushyny-gryp