БДПУ і Вышэйшая школа выкладчыцкага складу і адукацыі Акадэміі Ліёна падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Пашырацца магчымасці і ў студэнтаў. Акрамя стандартных абменаў, як мяркуецца, будуць прапрацоўваць сумесныя магістарскія праграмы на аснове сеткавага ўзаемадзеяння. Тыя, хто іх асвоіць, змогуць атрымаць двайны дыплом. Дагавор паміж дзвюма ВНУ падпісалі ў сераду, 30 лістапада, падчас І Беларуска-французскага міжрэгіянальнага форуму ў Мінску.
Рэктар Вышэйшай школы выкладчыцкага складу і адукацыі Акадэміі Ліёна Ален МУНЬЁТ адзначыў, што партнёрства з Усходняй Еўропай з'яўляецца вельмі цікавым кірункам. «Я спадзяюся на плённае супрацоўніцтва і вялікія праекты», — падкрэсліў спадар Муньёт.
У сваю чаргу рэктар БДПУ Аляксандр ЖУК расказаў аб сумесных планах у развіцці навукі:
— Мы дамовіліся аб правядзенні сумесных даследаванняў у сферы адукацыі з выхадам на падрыхтоўку сумесных манаграфій і артыкулаў. За апошнія гады БДПУ заключыў 39 дагавораў з рознымі ўніверсітэтамі свету. Я думаю, што гэтая дамова будзе спрыяць пашырэнню і паглыбленню супрацоўніцтва паміж гарадамі-пабрацімамі Мінскам і Ліёнам і, вядома ж, паміж нашымі ўніверсітэтамі.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:anіsovіch@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[6] https://zviazda.by/be/tags/vysheyshaya-shkola-vykladchyckaga-skladu-i-adukacyi-akademii-liyona
[7] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-francuzski-mizhregiyanalny-forum
[8] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-zhuk
[9] https://zviazda.by/be/tags/alen-munyot