Ураджэнец Магілёва Сяргей Біндалаў атрымаў тытул першага віцэ-містара на конкурсе Mіstеr Suрrаnаtіоnаl-2016, фінал якога адбыўся 3 снежня ў Польшчы.
Акрамя таго, беларус перамог у кантынентальным першынстве і стаў «Містарам Еўропа». Трыумфатарам жа конкурсу мужчынскай прыгажосці і стылю Mіstеr Suрrаnаtіоnаl, які, дарэчы, прайшоў упершыню і сабраў 37 удзельнікаў з розных краін свету, ад Анголы і Эфіопіі да Славакіі і ЗША, стаў прадстаўнік Мексікі Дыега Гарсі — неаднаразовы пераможца нацыянальных конкурсаў, паспяховая мадэль і бакалаўр у галіне справавога адміністравання. Пераможцу дастаўся грашовы прыз памерам у 10 тысяч долараў і кантракт з міжнародным мадэльным агенцтвам, а таксама турыстычная паездка.
Што да першага віцэ-містара Suрrаnаtіоnаl-2016, то Сяргею Біндалаву 29 гадоў, ён захапляецца баявымі майстэрствамі і свабодна размаўляе, акрамя рускай і беларускай, на англійскай, іспанскай і грэчаскай мовах. Апошняе не дзіўна — ураджэнец Магілёва ўжо шмат гадоў жыве ў Грэцыі, дзе працуе менеджарам па продажах і мадэллю. Два гады таму, між іншым, Сяргей удзельнічаў у першым нацыянальным конкурсе «Містар Беларусь-2014», дзе заваяваў тытул «Містар стыль».
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/mister-surranational-2016
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-bindalau
[5] https://zviazda.by/be/tags/mistar-europa
[6] https://zviazda.by/be/tags/konkurs-prygazhosci