Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску паставіў музычную казку "Прыгоды Дзюймовачкі" па вядомым творы Ханса Крысціяна Андэрсена, паведаміў літаратурны рэдактар тэатра Юрый Іваноўскі.
Коласаўскі тэатр да Новага года і Каляд падрыхтаваў падарунак для дзяцей - маленькіх тэатралаў і іх бацькоў запрашаюць на спектакль "Прыгоды Дзюймовачкi". Аўтар інсцэніроўкі - расійскі драматург Павел Ісайкін, рэжысёр-пастаноўшчык - Міхаіл Краснабаеў.
"Гэта яркі, маляўнічы, па-сапраўднаму святочны спектакль, які прынясе мноства прыемных эмоцый не толькі дзецям, але і бацькам, - падкрэсліў Юрый Іваноўскі. - Гісторыя пра малюсенькую, ласкавую і ранімую дзяўчынку, якая трапіла ў велізарны свет, дзе сутыкнулася з грубасцю і чэрствасцю, выбудавана па ўсіх канонах жанру. А гэта значыць, што ў фінале пераможа любоў і дабрата - адважны Кароль матылькоў і яго сябры дапамогуць Дзюймовачцы выратавацца ад бед, што абрушыліся на яе".
Прэм'ера спектакля па казцы, любімай многімі пакаленнямі дзяцей, адбудзецца ў Коласаўскім тэатры 17 снежня ў 11.00.
Пасля спектакля дзяцей чакае навагодні паказ ля ёлкі.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[3] https://zviazda.by/be/tags/spektakl
[4] https://zviazda.by/be/tags/vicebs
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-akademichny-dramatychny-teatr-imya-yakuba-kolasa-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[7] https://zviazda.by/be/tags/hans-krysciyan-andersen