Дзівосная прыгажосць Сяпу прыцягвае фотааматараў.
480 кіламетраў берагавой лініі і водмелі плошчай амаль 70 тысяч гектараў робяць прыморскі павет Сяпу ў правінцыі Фуцзянь (Паўднёва-Усходні Кітай) сапраўдным "берагам мары" і ствараюць умовы для далейшага развіцця турызму ў рэгіёне, адзначае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. [3]
Сяпу - месца з самай прыгожай у Кітаі пясчанай водмеллю - знаходзіцца ў горадзе Ніндэ, з'яўляецца старадаўнім паветам ва ўсходняй частцы правінцыі. Па плошчы пясчанай водмелі павет займае першае месца ў Кітаі. Дзівосная прыгажосць Сяпу прыцягвае да сябе шматлікіх фотааматараў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://www.russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya