У спартыўна-гульнявой прасторы сціраюцца адрозненні паміж дзецьмі звычайнымі і тымі, у развіцці якіх ёсць асаблівасці, — упэўнены настаўнікі.
Пакой для гульні дзяцей з асаблівасцямі развіцця адкрыўся дзякуючы перамозе ў рэспубліканскім конкурсе сацыяльных праектаў «Socіal Weekend». Тут ёсць сухі басейн з мячыкамі, батут, разнастайныя масажныя дарожкі, а таксама шведская сценка з падвеснымі лесвіцамі, кольцамі і канатамі.
Праект кіраўніцтва школы падтрымаў і Беларускі фонд міру, які вылучыў сродкі на далейшае матэрыяльнае аснашчэнне. На базе «Астраўка шчасця» дэфектолаг і педагог-псіхолаг будуць праводзіць з дзецьмі карэкцыйныя заняткі, а ў будучыні, спадзяюцца настаўнікі, пакой стане месцам адпачынку і для астатніх сем'яў гродзенскага мікрараёна, дзе выхоўваюць дзетак з асаблівасцямі развіцця.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:sidarok@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci-z-asablivascyami-razviccya