Дзевяць наступных гадоў 48-гадовай магіляўчанцы давядзецца правесці ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Такое рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Магілёва за забойства ёю «грамадзянскага» мужа (частка 1 артыкул 139 КК Рэспублікі Беларусь).
— Усё здарылася пасля таго, як гэта жанчына з сябрам добра выпілі і ляглі спаць пад уключаны тэлевізар, — расказала падрабязнасці старшы памочнік пракурора вобласці Алена Шумейка. — Сябра заснуў, а калі прачнуўся апоўначы, жанчына паведаміла яму, што ёй спадабаўся мужчына, якога паказвалі па тэлевізары. Той усур'ёз успрыняў гэтую інфармацыю, завязалася бойка, у выніку якой жанчына нанесла яму смяротныя нажавыя раненні ў грудзі. Мужчына памёр на месцы.
Абвінавачаная віну прызнала часткова, паколькі лічыла, што абаранялася ад нападу п'янага чалавека. Аднак суд, улічваючы яе асобу і ўсе абставіны справы, прызнаў жанчыну вінаватай у супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:zіgulya@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/sud
[6] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[7] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne