Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі, паведамляе БЕЛТА.
Паводле даследавання, Беларусь сярод краін — членаў СНД карыстаецца найбольшай сімпатыяй і падтрымкай расіян: самай стабільнай і паспяховай лічаць Беларусь 68% апытаных. На другім месцы — Казахстан (51%). Далей — Арменія (16%), Узбекістан (14%) і Таджыкістан (7%).
Больш як 66% расіян таксама назвалі Беларусь галоўным партнёрам сваёй краіны на сусветнай арэне. Адносна Казахстана такога ж меркавання прытрымліваюцца 55% рэспандэнтаў. Далей з вялікім адрывам у рэйтынгу ідуць Арменія (16%), Узбекістан (10%), Азербайджан (8%).
Па крытэрыі забеспячэння правоў рускамоўнага насельніцтва Беларусь таксама займае першае месца — так лічаць 69% расіян. Другое месца зноў у Казахстана — 38%. Прыкметна радзей у гэтым пытанні рэспандэнты адзначаюць іншыя краіны СНД: Арменію (13%), Украіну (6%), Кыргызстан, Азербайджан, Малдову, Узбекістан (па 5%), Грузію, Таджыкістан (па 4%), Туркменістан (2%).
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзначаліў рэйтынг даверу лідарам дзяржаў — членаў СНД: аб сваім даверы яму заявілі 65% расіян. У Нурсултана Назарбаева — 54%. Іншым кіраўнікам краін — удзельніц СНД выказваюць давер ад 2% да 11% апытаных: Ільхаму Аліеву — 11%, Сержу Саргсяну — 8%, Шаўкату Мірзіёеву — 6%, Алмазбеку Атамбаеву і Ігару Дадону — па 5%, Гурбангулы Бердымухамедаву і Эмамалі Рахмону — па 4%, Георгію Маргвелашвілі — 3%, Пятру Парашэнку — 2%.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/snd