Яна прысуджаецца студэнтам-спартсменам, якія заваявалі на працягу года ўзнагароды рознай вартасці на міжнародных спартыўных спаборніцтвах, чэмпіянатах і Алімпійскіх гульнях.
У першую «залатую дзясятку» ўладальнікаў спартыўнай прэміі БДУ за дасягненне высокіх вынікаў у спорце і вялікі ўклад ва ўмацаванне іміджу БДУ ўвайшлі: студэнты юрыдычнага факультэта БДУ адзінаццаціразовы параалімпійскі чэмпіён Ігар Бокі і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра Джавід Гамзатаў, сярэбраныя прызёры чэмпіянату свету сярод студэнтаў па каратэ Рэнат Архіпенка, Дзмітрый Архіпенка і Глеб Алексін, бронзавы прызёр VІІ чэмпіянату свету сярод студэнтаў па боксе Яўген Меднік; прызёры чэмпіянату свету па грэка-рымскай барацьбе Мікалай Стадуб (серабро) і Віктар Сасуноўскі (бронза), пераможца агульнага заліку юніёрскага Кубка ІBU сезона 2015/2016 гадоў біятланістка Дар'я Блашко і шматразовая чэмпіёнка Беларусі па шасэйных велагонках Алена Амялюсік.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[6] https://zviazda.by/be/tags/sport
[7] https://zviazda.by/be/tags/spartyuny-alimp-bdu