Былы прэзідэнт Ірана Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані, які быў адным з вядучых палітыкаў краіны ў 1980-1990-я гады, памёр ва ўзросце 82 гадоў.
Па паведамленнях іранскіх СМІ, ён памёр у выніку інфаркту.
Ён займаў пасаду прэзідэнта з 1989 па 1997 год, але затым прайграў на выбарах 2005 года Махмуду Ахмадзінежаду.
Хоць Рафсанджані быў звязаны з клерыкальнамі коламі, ён лічыўся кансерватыўным прагматыкам.
У канцы свайго жыцця ён быў кіраўніком Савета па вызначэнні палітычнай мэтазгоднасці, які вырашае спрэчкі паміж Меджлісам (аднапалатным парламентам Ірана) і Саветам вартаўнікоў канстытуцыі (адмысловым надпарламенцкім органам улады, аналагічным па функцыях канстытуцыйнаму суду).
ВВС [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-38549325
[2] https://zviazda.by/be/tags/iran