Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб мерах па прыцягненні работнікаў для будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай атамнай электрастанцыі», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам ствараюцца ўмовы для замацавання на Беларускай АЭС высокакваліфікаваных кадраў. У прыватнасці, прадугледжваецца дазвол замежным спецыялістам, якія працуюць на Беларускай АЭС і падпадаюць пад азначэнне «дзяржаўныя службовыя асобы» або прэтэндуюць на займанне адпаведных пасад на гэтым прадпрыемстве, мець рахункі ў замежных банках.
Акрамя таго, замежным арганізацыям, што прыцягваюцца для будаўніцтва АЭС і выканання работ (аказання паслуг) на працягу гарантыйнага тэрміну ў адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва Беларускай АЭС, даецца права атрымліваць дазволы на прыцягненне ў краіну замежнай рабочай сілы і спецыяльныя дазволы на права займацца працоўнай дзейнасцю ў рэспубліцы ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым для юрыдычных асоб Беларусі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka