13 студзеня ў 12 гадзін валанцёры БРСМ "Добрае сэрца" Мінскай абласной арганізацыі БРСМ праводзяць абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды", удзельнікамі якой стануць падлеткі з прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх УУС Мінаблвыканкама, асуджаныя да пазбаўлення волі.
Зараз у прыёмніку-размеркавальніку знаходзіцца сем непаўналетніх правапарушальнікаў ва ўзросце 12-16 гадоў. Выхаванцаў спецустановы разам з валанцёрамі БРСМ павіншуюць і вайскоўцы Кіналагічнага Цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Грамадскага аб'яднання "Беларуская Федэрацыя Тхэквандо". Хлопцы ўбачаць паказальныя выступленні службовых сабак, прымуць удзел у майстар-класе па прыёмам самаабароны, а таксама даведаюцца аб правільным выкарыстанні піратэхнічных сродкаў, а пасля атрымаюць падарункі ад валанцёраў "Добрае Сэрца".
Даверная гутарка з гасцямі, фатаграфіі на памяць - усё гэта, на думку арганізатараў, дапаможа натхніць падлеткаў перагледзець сваё жыццё і зрабіць якасна новы крок наперад.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/dobrae-serca
[3] https://zviazda.by/be/tags/cudy-na-kalyady