Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір МАКЕЙ.
«Беларусь заўсёды выступала за тое, каб СНД развівалася і мацнела. Мы заўсёды падтрымлівалі развіццё інтэграцыйных працэсаў, — сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. — У Садружнасць сёння ўваходзяць каля дзесяці дзяржаў з рознымі інтарэсамі, знешнепалітычнымі і знешнеэканамічнымі мэтамі. Але тым не менш мы знайшлі сілы, каб разам вырашаць агульныя праблемы і выклікі, якія пастаянна ўзнікаюць».
На думку Уладзіміра Макея, галоўная задача на найбліжэйшую перспектыву — зрабіць СНД больш моцнай і запатрабаванай. Таму на сустрэчы Савета кіраўнікоў дзяржаў і было прынята рашэнне аб адаптацыі СНД да сучасных рэалій. «Мы павінны аптымізаваць нашу структуру, дагаворна-прававую базу», — сказаў міністр. Ён таксама дадаў, што неабходна «скасаваць тыя дакументы, якія не працуюць, і пакінуць тыя, што прыносяць карысць».
Пры гэтым міністр падкрэсліў: «Беларусь ніколі не была і не стане магільшчыкам інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД». «Мы выступаем за тое, каб інтэграцыйныя працэсы развіваліся, умацоўваліся і прыносілі канкрэтную аддачу. Трэба менш займацца галаслоўнымі заявамі, а прымаць рашэнні, якія прыносяць канкрэтную аддачу ў дзейнасці СНД», — заявіў кіраўнік МЗС.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/urad
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[6] https://zviazda.by/be/tags/snd