Фінал рэспубліканскага конкурсу маладзёжных інавацыйных праектаў «Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу» прайшоў у Мінску. Аўтары 13 праектаў, якія прайшлі ў паўфінал, прэзентавалі свае работы экспертнай групе. А ўсяго на конкурс, які праходзіў у тры этапы, было заяўлена 55 праектаў.
— Нас не можа не радаваць вялікая колькасць разумных, ініцыятыўных, ідэйных маладых людзей, якія імкнуцца заявіць пра сябе, — падкрэсліў дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Павел ЛІС. — Рэспубліканскі конкурс — выдатная магчымасць для гэтага. Мы разгледзелі больш як
50 работ і стараліся ў першую чаргу падтрымаць тыя праекты, якія могуць прынесці рэальную карысць у будучыні. Не дзіўна, што вялікая частка прадстаўленых прэзентацый — мабільныя праграмы, бо конкурс быў арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з мабільным аператарам МТС.
Пераможцамі ў намінацыі «Лепшы інавацыйны праект для навучэнцаў і студэнтаў ВНУ» сталі мабільная праграма «Бібліятэка для школьніка» (г. Глыбокае, Віцебская вобласць) і беларускі квэст «Скарбніца» (г. Гродна, ліцэй №1). У намінацыях «Лепшы інавацыйны праект для бацькоў» і «Лепшы інавацыйны праект для педагогаў» перамаглі праекты студэнтаў БДТУ «Вавёрка» і «Нормакантроль»; мабільная праграма «Навука дзецям»; «База рэзюмэ выпускнікоў»; QUALІ.ME (Баранавічы, Івацэвічы, Наваполацк). Спецыяльны прыз ад кампаніі «Мабільныя ТэлеСістэмы» атрымаў праект ІmagіBoo.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/infarmacyynyya-tehnalogii-0
[8] https://zviazda.by/be/tags/mabilnaya-pragrama-0
[9] https://zviazda.by/be/tags/pavel-lis
[10] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi
[11] https://zviazda.by/be/tags/student
[12] https://zviazda.by/be/tags/vnu