АВЕН. На гэтым тыдні не выключаны ўскладненні з дзелавымі партнёрамі. Будзьце асцярожнымі пры зносінах з калегамі і начальствам, не ўсе вашы планы і выказванні прыйдуцца ім даспадобы, разлад сярод калег можа стаць прычынай досыць сур'ёзнага канфлікту. У пачатку тыдня можа з'явіцца вялікая колькасць папяровай работы, якая ў цэлым павінна праходзіць добра, але асцярожнасць і ўважлівасць лішнімі не будуць. У чацвер можаце разлічваць на падтрымку сяброў. У пятніцу будуць спрыяльныя паездкі і падарожжы. Не пераносьце намечаны адпачынак.
ЦЯЛЕЦ. У пачатку тыдня магчыма парушэнне абавязацельстваў і, як вынік, канфлікт з партнёрамі. Не варта яго развіваць і ўзмацняць. У вас атрымаецца дапамагчы сваякам, але для гэтага давядзецца прыкласці нямала намаганняў. У чацвер могуць з'явіцца ўскладненні ва ўзаемаадносінах з кіраўніцтвам. Памятайце пра тое, што крытыка павінна быць канструктыўнай. Прапануйце нешта лепшае, а не проста кажыце «не». Дзеці будуць радаваць сваімі поспехамі і дасягненнямі. У нядзелю пазбягайце паездак, не патрэбных вам асабіста.
БЛІЗНЯТЫ. Чым больш аптымістычным будзе ваш настрой, тым лягчэй вы дасягняце жаданага поспеху і грамадскага прызнання. Аднак у аўторак ці ў сераду некаторыя важныя арганізацыйныя пытанні будуць вырашацца з цяжкасцю і то толькі ў тым выпадку, калі вы прыкладзяце максімум намаганняў. Пажадана захоўваць у сакрэце свае планы і пачынанні, каб увасобіць задуманае ў жыццё. У панядзелак і сераду вас могуць заваліць працай, аднак не забывайцеся пра асабістае жыццё. У другой палове тыдня больш часу ўдзяляйце сабе.
РАК. Пэўная напружанасць у першыя дні тыдня можа прывесці да таго, што вы будзеце нястрыманымі ў словах і ўчынках, а гэта ў сваю чаргу можа прывесці да канфліктаў і непрыемных сітуацый. У аўторак шмат цікавага і прыемнага абяцаюць знаёмствы з новымі людзьмі. Вас могуць запрасіць у вельмі цікавы праект. Важныя справы пажадана прызначаць на чацвер, магчымы перспектыўныя прапановы. Ваша добрасумленная праца мае ўсе шанцы быць адзначанай пахвалой або павышэннем. У выхадныя не адмаўляйцеся ад запрашэння сяброў, вы добра праведзяце час.
ЛЕЎ. На гэтым тыдні зоркі абяцаюць, што ваша сабранасць і досціп будуць мабілізуюча дзейнічаць на навакольных. Калі не разгубіцеся ў незвычайнай сітуацыі, то вас чакае рамантычнае знаёмства. Калі вы задаволеныя жыццём і не жадаеце яго мяняць, можна расслабіцца і атрымліваць асалоду ад таго, што маеце. З панядзелка задайце выразны рытм працы і няўхільна прытрымлівайцеся яго. У нядзелю толькі актыўны адпачынак дазволіць аднавіць сілы, ляжанне на канапе зробіць вас падобнымі да кісялю.
ДЗЕВА. На гэтым тыдні можаце атрымаць прапанову, якая дасць магчымасць добра зарабіць. Толькі лепш не зварушвацца занадта доўга, інакш можна страціць добразычлівасць Фартуны. Распачніце першыя крокі ў аўторак, тады і першы вынік вы атрымаеце ўжо ў канцы тыдня. У сярэдзіне тыдня магчымыя прэтэнзіі начальніка і калег па рабоце з-за дробных пралікаў, прыкрых агрэхаў і спазненняў. У выхадныя дні аддайце перавагу актыўнаму адпачынку.
ШАЛІ. Гэты тыдзень можа адкрыць перад вамі бліскучыя перспектывы, варта толькі быць уважлівымі і не ленавацца. У справах шукайце для сябе карысць, але не забывайце ўлічваць інтарэсы партнёраў. Дэвіз тыдня: «Рух наперад!» Інакш вас чакае застой і разлад з сабой, таму што праца або адносіны вам проста надакучаць. Тыдзень вельмі спрыяльны для рамантычнага фронту. Ёсць шанцы аднавіць старыя адносіны, наладзіць добры кантакт з блізкім чалавекам. Таксама ёсць высокая імавернасць здабыць другую палову для тых, хто цяпер адзінокі.
СКАРПІЁН. Удалы і спрыяльны час як для асабістага жыцця, так і для праяўлення сябе ў працы. Вас чакае поспех у любых справах, якія не супярэчаць вашым уласным жаданням, душэўнаму настрою і не выклікаюць дыскамфорт. Будзеце поўныя аптымізму, новых ідэй і планаў. Вы можаце ажыццявіць практычна ўсе задумы ў сферы бізнесу, заключайце неабходныя дагаворы і кантракты. Вас чакае прыбытак і прэмія. Змагайцеся, і вашы намаганні будуць узнагароджаны. У асабістым жыцці чакаюцца вельмі прыемныя падзеі і рамантычныя сустрэчы.
СТРАЛЕЦ. У пачатку тыдня ёсць магчымасць, што вашы планы ўвойдуць у супярэчнасць з планамі вашага начальства. Варта знайсці разумны кампраміс. На гэтым тыдні вы можаце разлічваць на грашовыя паступленні, як заслужаныя, так і ў форме падарунка. У чацвер і суботу не захапляйцеся паходамі па распродажах: можна купіць шмат непатрэбнага. У нядзелю не мучайце сябе хатнімі клопатамі — лепш знайдзіце час для адпачынку, паляжыце на канапе з кніжкай.
КАЗЯРОГ. Пажадана не адкладаць завяршэнне важных спраў і нарэшце прыняць канчатковае рашэнне ў прафесійнай сферы. Вам спатрэбіцца такая якасць, як камунікабельнасць, яна дапаможа дамагчыся поспеху. Спрыяльны перыяд для пабудовы новых адносін і паляпшэння старых. Паспрабуйце рэальна ацэньваць свае магчымасці і не засмучацца ў выпадку няўдачы, проста выпраўце дапушчаныя памылкі і промахі. Субота — удалы дзень, вы многае паспееце.
ВАДАЛЕЙ. Гэты тыдзень — час умацавання вашага аўтарытэту. Адчуеце нейкую сілу, якая дазволіць брацца за справы, што раней выклікалі няўпэўненасць, быць таварыскім і разняволеным у любой сітуацыі. У аўторак зможаце выпадкова выявіць раней утоеную, але вельмі важную для вас інфармацыю, якую можна і трэба выкарыстоўваць у сваіх мэтах. У пятніцу можаце здабыць доўгачаканы адказ на пытанне, якое даўно вас хвалюе.
РЫБЫ. На гэтым тыдні птушка поспеху можа прыляцець проста вам у рукі. Цяпер важна не спалохацца раптоўнай радасці і не пачаць залішне мітусіцца. У сярэдзіне тыдня паспрабуйце адмовіцца ад любых паездак і не пускаць у дом старонніх людзей. Важна пазбягаць перагрузак на працы, залішняя занятасць не толькі не пакіне часу, каб радавацца жыццю, але можа негатыўна адбіцца на здароўі. Выхадныя варта прысвяціць вырашэнню сямейных праблем, удзяліце ўвагу дзецям.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/garaskop
[4] https://zviazda.by/be/tags/garaskop-na-tydzen