Супрацоўнік ДАІ затрымаў махлярку, якая захацела нажыцца на даверлівасці 88-гадовай бабулькі.
На дарозе Пінск—Аснежыцы міліцыянеры нарада дзяржаўтаінспекцыі звярнулі ўвагу на аўтамабіль, пасажыры і кіроўца якога не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. За рулём «Жыгулёў» знаходзіўся мужчына, яшчэ трое пасажыраў сядзелі ў салоне — усе, як высветлілася, пражываюць у Столінскім раёне. З прычыны шматлікіх парушэнняў, што былі выяўлены падчас агляду, аўтамабіль разам з пасажырамі даставілі для далейшага разбору ў Пінскі РАУС.
Тым часам у дзяжурную часць райаддзела ўжо паступіла паведамленне пра пацярпелую жыхарку вёскі Купяцічы. Бабулька расказала, што літаральна паўгадзіны таму маладая жанчына падманам адабрала ў яе 120 рублёў.
Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні ДАІ, у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлілася, што махляркай аказалася 21-гадовая пасажырка таго самага аўтамабіля, беспрацоўная жыхарка Давыд-Гарадка. Заведзена крымінальная справа.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:уасkеvісh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva