Майстар-клас мастачкі Ганны Сілівончык, One Wedding Day 2017, выстава жывых экзатычных матылькоў і долары краін свету – афіша «Звязды» з 6 па 12 лютага.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)
Калі: 10 лютага, 18:00
Колькі каштуе: 55 р.
Напярэдадні Дня ўсіх закаханых многія думаюць, чым парадаваць сваю палавінку. Нацыянальны мастацкі музей прапануе стварыць незвычайны падарунак сваімі рукамі. Карціну-паштоўку на сапраўдным палатне з пацешным і арыгінальным сюжэтам вы зможаце намаляваць пад кіраўніцтвам мастачкі Ганны Сілівончык на майстар-класе па жывапісу акрылам.
Дадатковым бонусам для ўдзельнікаў стане займальная экскурсія па экспазіцыі музея.
Працягласць майстар-класа разам з экскурсіяй – 3 гадзіны. Удзельнічаць могуць нават тыя, хто з дзяцінства не трымаў у руках фарбы.
Дзе: сядзіба Royal Hall (Мінская вобл., Лагойскі р-н., в.Чудзенічы, вул. Лясная, 2а)
Калі: 12 лютага, 17:00
Колькі каштуе: 65 р.
У праграме вечара: знаёмства з актуальнымі вясельнымі тэндэнцыямі, прэзентацыя апошніх навінак вясельнай індустрыі, яркая шоу-праграма і паказы вясельных убораў, дэманстрацыя вясельных паслуг ад вядучых спецыялістаў, святочны банкет і дэсерты ад вядомых кандытараў, музычныя паўзы з удзелам папулярных кавер-бэндаў, прыемныя бонусы і падарункі ад партнёраў і ўдзельнікаў праекта.
Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (пл. Калініна)
Калі: па 19 лютага, аўт.-нядз.: 10:00-20:00
Колькі каштуе: 6 р., бясплатны ўваход – для дзяцей да 6 гадоў, шматдзетных сем'яў і інвалідаў 1 групы
Мінчан і гасцей сталіцы запрашаюць пагрузіцца сярод зімы ў трапічнае лета: убачыць квітнеючыя архідэі, паглядзець на каралеўскія бягоніі, палюбавацца матылькамі з усіх куткоў планеты – ад джунгляў Амазонкі да архіпелагаў Акіяніі. Таксама будуць прадстаўлены і кукалкі матылькоў.
У аранжарэі дазволены фота- і відэаздымка: жадаючыя змогуць захаваць дзіўны момант зносін з найпрыгажэйшымі стварэннямі прыроды.
Дзе: Музей прыроды і экалогіі (вул. Казінца, 117)
Калі: па 12 сакавіка, 10:00-18:00
Колькі каштуе: 1,50 р.
Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з прадстаўнікамі птушынай фауны. Калі з крумкачамі, вераб'ямі і гракамі мы сутыкаемся практычна на кожным кроку, то вось поползня або дубаноса з першага погляду пазнае не кожны. Усяго на выставе прадстаўлена больш за 30 відаў птушак.
Выстава будзе цікавая як дзецям, так і дарослым. Юныя наведвальнікі выставы змогуць прыняць удзел у конкурсе дзіцячага малюнка.
Дзе: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5)
Калі: па 18 лютага, 10:00-17:30
Колькі каштуе: 5 р., навучэнцы і пенсіянеры – 3 рублі.
Выстава «Долары краін свету XIX-XXI ст.ст.» са збору віцебскага калекцыянера Леаніда Ялава пашырыць вашыя пазнанні аб гэтай валюце. Так, напрыклад, ці ведалі вы, што долары бываюць не толькі зялёныя і не толькі з партрэтамі амерыканскіх прэзідэнтаў? Гэтая валюта дагэтуль ужываецца ў 26 краінах свету.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)
Калі: па 31 мая (кожную сераду), 19:00
Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент
ХХ стагоддзе апынулася насычаным падзеямі. Грамадскія сутыкненні, рэвалюцыі, супярэчнасці і навацыйныя ідэі – для Заходняй Еўропы гэты час стаў эпохай глабалізацыі і капіталізацыі, для рэспублік Савецкага саюза – у першую чаргу гісторыяй камуністычных ідэалаў, спароджанага ім сацыяльнага эксперыменту і эпахальнага краху.
У фокусе ўвагі Нацыянальнага мастацкага музея традыцыйна апынуцца мастацтвазнаўчая і культуралагічная праблематыкі.
Цыкл уяўляе сабой 18 аўтарскіх лекцый, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея, а таксама запрошанымі даследнікамі.
Азнаёміцца з поўным спісам лекцый можна на сайце музея [4].
Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31а)
Калі: па 31 сакавіка, 11:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Любы эксперыментатар у «Музеі навукі», дзіця або дарослы, можа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі або з'яву прыроды. За час, праведзены ў музеі, вы не зможаце вывучыць усю фізіку, але цікавасць да дакладных навук, цяга да ведаў абавязкова з'явіцца.
На выставе знаходзяцца экспанаты, з якімі можна і трэба ўзаемадзейнічаць, даследаваць, разгадваць галаваломкі.
Дзе: GALLERIA MINSK (пр-т Пераможцаў, 9)
Калі: па 15 лютага, 10:00-22:00
Колькі каштуе: 6 р., льготны – 3 р.
14 студзеня ў Мінску ў рамках сусветнага турнэ «Густаў Клімт. 100 гадоў без генія» адкрылася выстава рэпрадукцый аднаго з самых дарагіх і вядомых мастакоў ХХ ст.
Дакладныя копіі палотнаў Клімта (у тым ліку самы вядомы твор мастака карціну «Пацалунак»), выкананыя ў той жа тэхніцы з выкарыстаннем сусальнага золата, можна ўбачыць з 10:00 да 22:00.
Дзе: Гарадская мастацкая галерэя Л. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)
Калі: па 19 лютага, сер.-нядз.: 11:00-19:00
Колькі каштуе: 2 р., студэнты – 1,5 р., школьнікі – 1 р.
На выставе прадстаўлена каля 20 жывапісных твораў, над якімі мастачка Марына Быкава працавала з 2006 па 2010 гады.
На стварэнне гэтай серыі работ аўтара натхнілі японская культура, філасофія і творчасць вялікіх майстроў японскай гравюры. У сваіх творах мастачка сумяшчае традыцыі японскага мастацтва і ўласныя наватарскія прыёмы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] http://zviazda.by/be/news/20160525/1464193980-moy-velistruhen-zela-mol
[4] http://www.artmuseum.by/ru/news/novosti-2017/hh-vek-revolyucii-v-myslyah-i-iskusstve
[5] http://zviazda.by/be/news/20170120/1484927101-repradukcyi-gustava-klimta-vystaulyayucca-u-minsku
[6] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic