Але гэта традыцыйна для пачатку года.
На 1 лютага ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,9 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва. У параўнанні са студзенем беларусаў без работы стала на 4,6 тысячы больш — усяго 39,9 тысячы.
Калі параўноўваць з тым, што было год таму, то сітуацыя на рынку працы палепшылася. Так, наймальнікамі заяўлена 39,3 тысячы свабодных месцаў: на 42 працэнты больш, чым у лютым мінулага года. Атрымліваецца, што на аднаго беспрацоўнага прыпадае адна вакансія (для параўнання — у лютым 2016-га каэфіцыент напружанасці на рынку быў 1,7). Пры гэтым у асобных рэгіёнах прапаноў больш за саіскальнікаў: у Магілёўскай вобласці прыходзіцца 0,9 беспрацоўных на свабоднае месца, у Гродзенскай — 0,8, у Мінску — 0,6.
Попыт на прадстаўнікоў рабочых прафесій складае 49 працэнтаў ад агульнай колькасці вакансій.
За студзень службамі занятасці было ўладкавана на пастаянную работу 9,5 тысячы чалавек, у тым ліку 7,6 тысячы беспрацоўных. На навучанне па запатрабаваных прафесіях за месяц накіравалі 308 чалавек. Пяці сем'ям аказалі садзейнічанне ў перасяленні на новае месца жыхарства і працы.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/uzroven-bespracouya
[5] https://zviazda.by/be/tags/zaregistravanae-bespracoue