Па гэтым надпісе на малочнай бочцы жыхары вёсак Ляхі, Слабада, Сарочына, Чарсцвяды, Загор'е пазнаюць, хто кіруе трактарам. Васіль ГАРБАЦЕНКА дзесяць гадоў працуе ў малочным сектары аграпрадпрыемства «Арэхаўна» Ушацкага раёна. На сваім «Беларусе» ён забяспечвае работу палявой даільнай устаноўкі і дастаўляе сырадой у халадзільную камеру. У летні пашавы сезон Васіль пачынае свой працоўны дзень у пяць гадзін раніцы, а вяртаецца дадому амаль у прыцемках. Наш фотакарэспандэнт Анатоль Кляшчук зрабіў гэтае фота позна ўвечары ў вёсцы Ляхі, калі трактарыст вярнуўся дахаты, дзе яго радасна сустрэў шчанюк лайкі Альф.
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[2] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya