У вёсцы Гарадзілавічы Верхнядзвінскага раёна ідзе рэканструкцыя помніка Герою Савецкага Саюза Івану Макіёнку — ураджэнцу гэтых мясцін, аўтаматчыку марской пяхоты Чарнаморскага флоту, які абараняў Адэсу і Севастопаль, па-геройску загінуў у сакавіку 1944 года пры вызваленні порта ва ўкраінскім Мікалаеве.
Аднаўленчыя работы мемарыяла вядзе брыгада будаўнікоў прадпрыемства «Інтэрсэрвіс» з Наваполацка. Спецыялісты-ўніверсалы ўжо займаліся рэканструкцыяй помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і спаленым вёскам былога Асвейскага раёна. На гэтым фота Андрэй БАЛАЙ, Віктар БУЧКІН, Вадзім АЛЬШЭЎСКІ і Аляксандр КАДЛУБОВІЧ вядуць мантаж пастаментаў пад мармуровую стэлу і сапраўдны марскі якар.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya