Маляўнічымі — снежнымі і надзвычай туманнымі — выдаліся прыцемкі другога дня зімы ў Навагрудку.
Ужо апоўдні на дрэвах стала з’яўляцца шэрань, а бліжэй да вечара вуліцы старажытнага горада акунуліся ў густы туман. А бліжэй да поўначы павольна зацерушыў лёгкі снег.
Крыху раней мы паказвалі [5], як выглядае туманны Навагрудак. А цяпер, калі выпаў снег, фары аўтамашын і вулічныя ліхтары стварылі сапраўды казачнае ўражанне. Адным словам, добрая нагода для таго, каб пабачыць гэтыя чароўныя пейзажы ўжывую.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/ru/kaleydaskop
[5] https://zviazda.by/be/news/20201112/1605198763-navagrudak-tumanny
[6] https://zviazda.by/ru/tags/navagrudak
[7] https://zviazda.by/ru/tags/sneg