Уладзімір СЦЕПАНОВІЧ, жыхар вёскі Варкавічы Слуцкага раёна, доўгі час працуе ў жывёлагадоўлі, але любімай яго справай стала садаводства — на прысядзібным участку, які перайшоў ад бацькоў і дзядоў, ён даглядае сад: садзіць, прышчэплівае, абразае, беліць.
Любіць эксперыментаваць, садзіць навінкі беларускіх садаводаў, нават на старой ігрушы прычаранкаваў ажно пяць сартоў, якія прыжыліся і даюць ураджай. У асартыменце варкавіцкага садавода — яблыні і персікі, абрыкосы і вінаград, сліва, вішня і чарэшня, але грушы — найбольшае захапленне Уладзіміра Іванавіча. У гэты вясновы сезон свой вольны час ён з ахвотай прысвячае любімаму саду.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya